*  

   Капіраваць гэты тэкст   
   да Бібліятэкі машкова забаронена!   
   Пагарджаю машковам!   

  *  





Крыніца: http://bykau.by.ru/prysvieczanaje.htm#sumlennie
   




Зелімхан Яндарбіеў




Сумленьне. На сьмерць Васіля Быкава



    Не наступаў я на горла песьні сваёй,
    Тым болей — чужой,
    Бо ведаў, што немагчыма
    Гэткае зьдзейсьніць сіле любой
    Ні горлам луджоным,
    Ні вызьверанымі вачыма,
    Ні фараонам розных масьцей,
    Ні ў старажытным Эгіпце,
    Ні ў Рыме першым, другім,
    Ні ў трэцім.
    Ні ў прастольным Крамлі,
    Што шырыцца любіць хутчэй,
    Ні ў хмарачосістым Вашынгтоне,
    Што езьдзіць у залатой карэце.
    Ні цяпер,
    Ні ў наступным,
    Ані ў мінулым,
    I калі нават сьвет увесь закрычыць,
    Захлынуўшыся ўласным гулам,
    Я ніколі ня верыў,
    Што музы могуць маўчаць,
    Калі
    Прамаўляюць тамагаўкі
    Альбо гарматы.
    I калі нават атамны сьмерч
    Спрабаваў стрэсьці мозг зямлі,
    Сумленьне й толькі сумленьне
    Ратавала Сусьвет ад страты.
    Я ведаў,
    Што велічы на зямлі
    Няма ніякой.
    Ёсьць Людзтва
    I вышэй за Людзтва
    Няма нічога.
    Я зноў пераканаўся ў гэтым,
    Калі Вечнасьць забрала з сабой
    Чалавека,
    Ў каго сумленьне,
    Як дар нятленны
    Ад Бога.


С чачэнскай пераклаў Рыгор Барадулін




                © Маліка і Дауд Яндарбіевы (нашчадкі), 2003
Пераклад © Рыгор Барадулін, 2003

да генэральнага каталога бібліятэкі

да каталога разьдзела «Літаратура»

Падпішы!



Hosted by uCoz