* |
Капіраваць гэты тэкст |
* |
Крыніца:
http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2004/07&article=23
Зелімхан Яндарбіеў
Нана
Хаваючы вочы, паўнюткія потайных сьлёз, Ні боль, ні трывога сьвет ані кранае, адной Каб сыну ня выплакаць сэрца, асьцерагаецца слоў, Крык радасьці й гора нячутны быў ёю пачуты. Каб сын не пачуў думак ейных пакуты, Трымала спакой, як над прорвай скала. Ды як ні стараюцца ўтойвацца вочы яе, Трывога на выпасы волі ірвецца няспынна. У матчыным сэрцы — душа Богу ўдзячная сына, Таму ў вочы сьмерці глядзеці ёй моцы стае. |
С чачэнскай пераклаў Рыгор Барадулін
© Маліка і Дауд Яндарбіевы (нашчадкі), 2003
Пераклад © Рыгор Барадулін, 2004
да генэральнага каталога бібліятэкі
да каталога разьдзела «Літаратура»